Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 105 госцяў анлайнБАГАТКЕВІЧ (Bohatkiewicz) |
Аляксандр Міхайлавіч [1796—1831(7)]
Бібліёграф i педагог. Нарадзіўся на Віцебшчыне. У 1813 скончыў Пастаўскую павятовую школу, потым Віленскі універсітэт. Ba універсітэце быў членам тайнага студэнцкага таварыства філаматаў, пазнаёміўся i пасябраваў з А.Міцкевічам. 3 1828 ад'юнкт універсітэта. Працуючы ва універсітэцкай бібліятэцы, склаў каталог нумізматычнай калекцыі, зрабіў апісанні бібліятэк Я.Снядэцкага i В.Герберскага. 3 1829 упершыню ва універсітэцкай практыцы чытаў курс агульнай бібліяграфіі (пад тэрмінам «бібліяграфія» меў на ўвазе комплекс навук пра кнігу).
Ліш.: Klossowska М. Aleksander Wiktor Bohatkiewicz // Studia o Ksi№їce. Wroclaw etc, 1971. T. 2. |