Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 359 госцяў анлайнБАРАНОЎСКІ Іван |
(Ян) Іосіф (1805—88)
Інжынер вынаходнік, эканаміст i пісьменнік. Нарадзіўся ў мяст. Смілавічы Мінскай губ. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, затым у 1821 пераехаў у Вільню, дзе слухаў лекцыі па медыцыне i праве. У 1825 скончыў курс Віленскага універсітэта i працаваў у Польскім банку ў Варшаве. Падзеі 1830 (паўстанне) вымусілі яго пакінуць Варшаву i пераехаць у Францыю. Там ён займаўся вынаходніцтвам. За прыстасаванне для друкавання ў некалькі фарбаў ён атрымаў у 1851 залаты медаль на сусветнай выстаўцы ў Лондане. У 1872 перасяліўся ў Лондан i быў там памочнікам сакратара ў «Польскім літаратурным таварыстве». Займаўся лексікаграфічнымі працамі. Склаў «Англапольскі лексікон» i «Польскаанглійскі слоўнік», якія былі выдадзены ў Варшаве адпаведна v 1883 i 1884. |