БАРЗДЫНСКІ Авіт

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 176 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРЗДЫНСКІ Авіт

Факудзьевіч (1838—72)

 

Педагог i пісьменнік. Нарадзіўся ў дваранскай сям'i ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, потым на працягу го­да слухаў лекцыі ў педагагічным інце. У 1862 скончыў курс прыродазнаўчых навук Кіеўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам прыродазнаўчай гісторыі, потым геаграфіі ў петразаводскай гімназіі. Займаўся вывучэннем флоры i фауны Алонецкай губ., чытаў публічныя лекцыі пра будову чалавечага арганізма, якія выклікалі цікавасць i збіралі шмат слухачоў. У 1867 пераведзены ў Кранштат на пасаду выкладчыка i выхавацеля ў пансіёне пры гімназіі. Займаўся таксама навуковалітаратурнай дзейнасцю. Аўтар прац «Аб складзе графіту, знойдзенага на рацэ Інгулец» (1862), «Матэрыялы для вывучэння рыбалоўства i палявання ў Алонецкай губерні» (абедзве ў 1867), «Прыродазнаўчагістарычныя нататкі з падарожжа па Алонецкай губерні», некалькіх артыкулаў у часопісе «Семья и школа».