БЛУС Франц

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 244 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЛУС Франц

Феліксавіч (Ілья Піліпавіч)

 

Паэт, аўтар вершаваных твораў кансерватыўнага    кірунку    2й    паловы 19 ст.   Нарадзіўся   ў  Быхаўскім  пав. Магілёўскай  губ.   ў  сялянскай  сям'і. Паводле  некаторых  звестак,  служыў чыноўнікам на Магілёўшчыне. Заўзяты манархіст i праціўнік вызваленчага руху. У 1862, ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму, напісаў на беларускай мове, якой добра валодаў, вершаваныя гутаркі «Прамова старавойта да сялян аб свабодзе» i «Прамова старавойта (для чытання   маім   землякам)»,   у   якіх заклікаў сялян да пакоры i цярпення, слав i ў цара i сялянскую рэформу 1861, даводзіў   справядлівасць   сацыяльнай няроўнасці. Гутаркі былі вельмі аператыўна надрукаваны ў Магілёве i выкарыстаны для спынення сялянскага антырэформеннага руху. Існуюць звесткі,  што Б. напісаў яшчэ нейкі твор «супраць агітатараў польскага паўстання». Пасля паўстання 1863—64 працаваў на чыгунцы ў Бузулуку, звольнены, некаторы час жыў у Самары. У той час яго звалі Ілья Піліпавіч. Гэта значыць, што пад гутаркамі  1862 ён паставіў несапраўдныя імя  i  імя па бацьку (Франц Феліксавіч) або змяніў ix пасля (магчыма, пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе). У Самары зноў прапанаваў свае пяро ўраду. На пачатку 1881, незадоўга да забойства Аляксандра II, прыслаў міністру ўнўтраных спраў некалькі вершаў на рус­кай мове, прысвечаных цару, i прасіў надрукаваць ix для чытання на фабри­ках i заводах, каб супрацьдзейнічаць агітацыі  «дэмакратаўсацыялаў».  Пры

гэтым ён спасылаўся на свой беларускі вопыт 1862. Вершы 1881 было дазволена надрукаваць з некаторымі купюрамі (выкінуты радкі пра беднасць i ўціск народа). Далейшы лес ix, як i самога аўтара, невядомы. Беларускія гутаркі Б. — цікавы дакумент эпохі. Незалежна ад намераў аўтара ў ix адлюстраваны рэаліі тагачаснага народнага жыцця, антыпрыгонніцкія настроі сялянства, яго абыякавасць да рэлігіі i г.д. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Б. таксама ананімную празаічную брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выдадзеную ў Магілёве (1861), аўтарам якой лічыцца А.Кісель. Г.В.Кісялёў .