Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 476 госцяў анлайнБУДЗІЛОВІЧ |
Антон Сямёнавіч [12(24).5.1846— 12(25). 12.1908]
Беларускі i рускі філолаг, гісторык, педагог i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Коматава на Гродзеншчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1866). У 1868 падарожнічаў па славянскіх землях Аўстрыйскай імперыі. Атрымаў ступень доктара славянскай філалогіі, быў прафесарам Нежынскага гістарычнафілалагічнага інстытута, Варшаўскага i Юр'еўскага (Тартускага) універсітэтаў. Членкарэспандэнт Пецярбургскай АН (1862). 3 1907 рэдактар газеты «Московские новости». Даследаваў старажытную славянскую пісьменнасць, вывучаў літаратуру, гісторыю i літаратурныя мовы славянскіх народаў. Выступаў гарачым прыхільнікам славянскага адзінства i лічыў, што агульнаславянскай літара турнай мовай павінна быць руская мова, на якой размаўляе большасць славянскага свету. Схіляўся да таго, што руская мова мае непасрэдную сувязь з мовай царкоўнаславянскай, а таму з'яўляецца пераемніцай яе правоў i прызначэння. У славістычных даследаваннях асвятляў таксама пытанні беларускай мовы. Аўтар прац «Ламаносаў, як пісьменнік...», «Даследаванне мовы старажытнаславянскага перакладу XIII слоў Грыгорыя Багаслова...» (абедзве 1871), «Аналіз састаўных частак славянскага слова з марфалагічнага пункту гледжання» (1877), «Першабытныя славяне ў ix мове, быце i ўяўленнях паводле даных лексікальных...» (1878— 82), «Нарыс царкоўнаславянскай граматыкі...» (1883) i інш.
Літ.: Б у л а х о в М.Г. Восточнославянские языковеды. Биобиблиогр. словарь. Т. 1. Мн., 1976. |