Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 478 госцяў анлайнБУДЗІНСКІ Канстанцін |
Андрэевіч (1807—?)
Педагог. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. У 1823 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта. У 1826 атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Праз 2 гады вытрымаў экзамен на званне магістра філасофіі (з прычыны закрыцця Віленскага універсітэта атрымаў гэту ступень у 1836 у Кіеўскім універсітэце). Працаваў настаўнікам фізікі i матэматыкі ў Жытомірскай гімназіі, у 1834 прызначаны прафесарам Нежынскага ліцэя на кафедры прыкладной матэматыкі. Адначасова выкладаў чыстую матэматыку i батаніку. Карыстаўся любоўю i павагай сярод студэнтаў. Яго лекцыі вылучаліся яснасцю выкладання i вельмі цаніліся слухачамі. Затым быў настаўнікамнаглядчыкам i выкладчыкам матэматычных навук у лясным i межавым інстытутах. Яго друкаваныя працы не выяўлены. |