Анатоля Белага няма, але ягоны музэй у Старых Дарогах працуе і папаўняецца
10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу.
10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу.
У лістападзе гэтага году выйшла кніга ўспамінаў пра Анатоля Белага «Жыцьцё ў імя Бацькаўшчыны». Кнігу надрукаваў прыватны выдавец Віктар Хурсік, яна складаецца з трох частак. Першая — артыкулы, прысьвечаныя Анатолю Беламу і яго музэю ў Старых Дарогах, якія друкаваліся цягам апошніх 20 гадоў. Другая частка называецца «Музэй: і памяць, і помнік» і ўтрымлівае водгукі наведнікаў музэю. Трэцяя частка — успаміны пра Анатоля Белага, вершы, прысьвечаныя яму Рыгорам Барадуліным, Віктарам Шніпам, Яўгенам Гучком.
Вось ужо мінула два гады як не стала кіраўніка мінскага культурна-асветнага клуба «Спадчына», знанага беларускага калекцыянера, стваральніка Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатоля Яўхімавіча Белага.
За гэты час роднымі А. Белага, яго паплечнікамі, сябрамі клуба «Спадчына» шмат зроблена для ўшанавання памяці патрыёта Беларусі і руплівага збіральніка нашай мастакай спадчыны. Так, на сядзібе Музея ўсталяваны помнік-бюст А. Беламу, а сябрамі клуба падрыхтавана да друку ўнікальная кніга ўспамінаў пра свайго кіраўніка.
А ў мінулыя выходныя быў адкрыты помнік Анатолю Беламу на старадарожскіх могілках. На яго асвячэнні айцом Аляксандрам прысутнічалі родныя, блізкія і сябры клуба «Спадчына», які падзялілся ўспамінамі пра Анатоля Яўхімавіча і планамі пра ўшанавання яго памяці.
Анёл-ахоўнік музея Анатоля Белага
Адзін з ветэранаў клуба «Спадчына» Мікола Лавіцкі са скрухай зазначыў, што пасля смерці кіраўніка, інтэнсіўнасць клубанага жыцця значна знізілася і гэта вельмі трывожна. Спадар Мікола адзначыў, што ў памяць Анатоля Яўхімавіча мы павінны зрабіць ўсё магчымае, каб «Спадчына» атрымала другое жыццё, каб справа Белага жыла і дапамагала ў актуальнай мэце зберажэння і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.
Мікола Лавіцкі дзеліцца сваімі ўспамінамі
Сябр клуба, паэт Яўген Гучок падкрэсліў неардынарасць асобы А. Белага, яго мэтанакіраванасць і вернасць ідэалам Нацыянальнага Адраджэння. Усе гэтыя якасці спалучалася з яго шчырым разуменнем нацыянальнага ў мастацтве, душэнымі адносінамі з айчыннымі творцамі. У той жа час, ў Анатоля Яўхімавіча знаходзіліся магчымасці дапамагаць сябрам клуба, накіроўваць іх энергію на стваральную працу на карысць Бацькаўшчыне.
Сапраўдным помнікам кіраўніку павінна стаць кніга ўспамінаў пра Анатоля Яўхімавіча, якая падрыхтавана спадчынаўцамі і чакае свайго выдаўца.
Вядомы беларускі журналіст Віктар Хурсік зазначыў, што Анатоль Яўхімавіч – былы кадравы афіцэр. Ён быў і застанецца для вялікага кола афіцэраў Узброеных Сіл Беларусі прыкладам патрыятызма і шчырай любові да Беларусі. Спадар Віктор распавёў, што яму давялося бачыцца з Анатолем Яўхімавічам у самыя апошнія дні яго жыцця і яго дзівіла тое, што Белы не скардзіўся на боль, а пераносіў смяротную хваробу стаічна, дзяліўся сваімі думкамі і планамі на будучыню.
Пасля асвячэння помніка А. Беламу на старадарожскіх гарадскіх могілках, усе родныя і госці Старых Дарог наведалі і ўсклалі кветкі на могілу бацькоў Анатоля Яўхімавіча. Затым была праведзена мемарыяльная экскурсія па залах Музея выяўленчага мастацтва, які стварыў Анатоль Белы. Прысутныя азнаёміліся са стэндам, прысвечаным кіраўніку «Спадчыны», а брат Анатоля Белага – Міхаіл Яўхімавіч распавёў пра тое, як агульнымі намаганнямі быў устаноўлены 12-тонны валун, на якім быў у мінулым годзе быў умацаваны бюст А. Белага. Асаблівае хваляванне выклікаў расповед удавы А. Белага, Алы Мікалаеўны пра гісторыю скульптуры анёла, які сустракае наведвальнікаў Музея.
Гэтая драўляная скульптура сімвалічна ўвасабляе часцінку душы Анатоля Яўхімавіча, які небачна прысутнічае сярод нас, аберагае музейныя зборы.
Вось ужо мінула два гады як не стала кіраўніка мінскага культурна-асветнага клуба «Спадчына», знанага беларускага калекцыянера, стваральніка Музея выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатоля Яўхімавіча Белага.
За гэты час роднымі А. Белага, яго паплечнікамі, сябрамі клуба «Спадчына» шмат зроблена для ўшанавання памяці патрыёта Беларусі і руплівага збіральніка нашай мастакай спадчыны. Так, на сядзібе Музея ўсталяваны помнік-бюст А. Беламу, а сябрамі клуба падрыхтавана да друку ўнікальная кніга ўспамінаў пра свайго кіраўніка.
У Старых Дарогах ужо больш за дзесяць год існуе сапраўдны музей беларушчыны. Музей без цэнзуры: тут ёсць бюсты выбітных беларусаў, заслугі якіх не прызнае ўлада, сапраўдныя нацыянальныя сімвалы і шмат іншых рэчаў, якія праўдзіва адлюстроўваюць багатую гісторыю нашай краіны. Заснавальнік музея Анатоль Белы памёр два гады таму. Цяпер за музеем прыглядае ягоная жонка. Экспедыцыя Арт Сядзібы «Зробім лепш!» даведалася чым багаты і як жыве адзін з нешматлікіх прыватных музеяў Беларусі.
Каб патрапіць ва ўнікальны прыватны нацыянальна-мастацкі музей імя Анатоля Белага неабавязкова ведаць яго дакладны адрас. Дастаткова прыехаць у Старыя Дарогі, раённы цэнтр Мінскай вобласці. і запытаць у мінакоў — абавязкова падкажуць.
Даўно не збіралася столькі народу ў дворыку Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва А.Белага, які знаходзіцца ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці (Рэспубліка Беларусь). Сюды прыехалі пакліканыя сэрцам і душою сябры культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” з Мінска, госці са Слуцка, жыхары горада Старыя Дарогі, прадстаўнікі розных СМІ Мінска, Слуцка, каб ушанаваць памяць вядомага беларускага грамадска-культурнага дзеяча, вучонага, калекцыянера, заснавальніка і старшыню клуба “Спадчына”, сябра Саюза мастакоў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза беларускіх журналістаў, двойчы дыпламанта Міжнароднага Біяграфічнага Кембрыджскага цэнтра [Англія; 2000 найбольш вядомых навукоўцаў ХХ стагоддзя (1999) і 100 найлепшых адукатараў свету (2012)], ганаровага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі – Анатоля Яўхімавіча Белага. У гэты дзень – 17 лістапада 2012 года – адбылося адкрыццё помніка А.Я.Беламу, які адышоў у іншы свет 14 лістапада 2011 года.
Да гадавіны зь дня сьмерці навукоўца, асьветніка, калекцыянэра Анатоля Белага ля яго сядзібы і прыватнага музэя ўсталявалі помнік.
Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Ўладзімер Лятун. Бюст усталяваны на вялікім 12-тонным валуне, які быў знойдзены ў Старадароскім раёне. Помнік Беламу стаў у шэрагу іншых помнікаў выбітным дзяржаўным дзеячам, паэтам, артыстам, якія ён усталяваў на сваёй сядзібе.
Дзякуючы намаганьням спадара Белага, у свой час былі знойдзеныя пляцоўкі і сродкі для ўсталяваньня помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў Полацаку, Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Ларысе Геніюш у Зэльве, а таксама зьявіўся знакаміты ансамбаль помнікаў беларускім дзеячам у дворыку БДУ, дзе Анатоль Белы працаваў з 1968 года. Цяпер паставілі помнік самому Беламу.
На ўрачыстае адкрыцьцё помніка Беламу ў Старых Дарогах, дзе ён пахаваны, прыехалі ягоная ўдава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана, сваякі, сябры клюбу «Спадчына», краязнаўцы, мясцовыя актывісты. Каля дзясятка чалавек выступілі на адкрыцьці помніка ля музэя і ля ягонай магілы ў Старых Дарогах, цёплымі словамі згадваючы сябра і калегу. Падчас выступаў прагучала, што і музэй, які стварыў у Старых Дарогах на сваёй сядзібе Анатоль Белы і які ўтрымлівае каля 1700 твораў выяўленчага мастацтва, шмат гістарычных фатаграфій, дакумэнтаў і беларускіх рарытэтаў, і клюб «Спадчына», заснаваны Белым ў 1984 годзе, працягваюць працаваць.
Удава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана
Музэем зараз апякуецца стрыечны брат Анатоля Міхась Белы, а фармальна ён належыць ўдаве Але Мікалаеўне. Як распавяла дачка Белага Сьвятлана, у музэй людзі працягваюць прыходзяць групамі і паасобку, цікавасьць да калекцыі Анатоля Белага застаецца. Падрыхтаваны таксама да друку "Дыярыюш «Спадчыны» з творамі сяброў клюбу і том успамінаў пра Анатоля Белага.
Да гадавіны зь дня сьмерці навукоўца, асьветніка, калекцыянэра Анатоля Белага ля яго сядзібы і прыватнага музэя ўсталявалі помнік.
Бюст зрабіў народны мастак Беларусі Ўладзімер Лятун. Бюст усталяваны на вялікім 12-тонным валуне, які быў знойдзены ў Старадароскім раёне. Помнік Беламу стаў у шэрагу іншых помнікаў выбітным дзяржаўным дзеячам, паэтам, артыстам, якія ён усталяваў на сваёй сядзібе.
Дзякуючы намаганьням спадара Белага, у свой час былі знойдзеныя пляцоўкі і сродкі для ўсталяваньня помніка сьвятой Эўфрасіньні Полацкай ў Полацаку, Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Ларысе Геніюш у Зэльве, а таксама зьявіўся знакаміты ансамбаль помнікаў беларускім дзеячам у дворыку БДУ, дзе Анатоль Белы працаваў з 1968 года. Цяпер паставілі помнік самому Беламу.
На ўрачыстае адкрыцьцё помніка Беламу ў Старых Дарогах, дзе ён пахаваны, прыехалі ягоная ўдава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана, сваякі, сябры клюбу «Спадчына», краязнаўцы, мясцовыя актывісты. Каля дзясятка чалавек выступілі на адкрыцьці помніка ля музэя і ля ягонай магілы ў Старых Дарогах, цёплымі словамі згадваючы сябра і калегу. Падчас выступаў прагучала, што і музэй, які стварыў у Старых Дарогах на сваёй сядзібе Анатоль Белы і які ўтрымлівае каля 1700 твораў выяўленчага мастацтва, шмат гістарычных фатаграфій, дакумэнтаў і беларускіх рарытэтаў, і клюб «Спадчына», заснаваны Белым ў 1984 годзе, працягваюць працаваць.
Удава Ала Мікалаеўна, дачка Сьвятлана
Музэем зараз апякуецца стрыечны брат Анатоля Міхась Белы, а фармальна ён належыць ўдаве Але Мікалаеўне. Як распавяла дачка Белага Сьвятлана, у музэй людзі працягваюць прыходзяць групамі і паасобку, цікавасьць да калекцыі Анатоля Белага застаецца. Падрыхтаваны таксама да друку "Дыярыюш «Спадчыны» з творамі сяброў клюбу і том успамінаў пра Анатоля Белага.
svaboda.org
Развітанне з Анатолем Белым
Prominent researcher and cultural figure Anatol Bely dies at 71
Prominent Belarusian researcher and cultural figure Anatol Bely died in Minsk on the night of November 14 at the age of 71 after an unsuccessful battle with cancer.
Mr. Bely, who would turn 72 on December 10, was born in the city of Staryya Darohi, Minsk region. In 1967, he graduated from Belarusian State University.
He was among the founders of the Belarusian Popular Front and the Francisak Skaryna Belarusian Language Society.
In 1999, he opened a private fine art museum in his house in Staryya Darohi, which currently consists of four buildings and eight rooms, and contains about 1,700 exhibits.
Mr. Bely made a major contribution to putting up statues of prominent figures of Belarusian culture, including St. Eurphrosyne of Polatsk (1110–1173), scholar and humanist Francisak Skaryna (1486-1540), poet Mikola Husouski (1480-1533), Cyril of Turaw, a 12th-century bishop and saint, and others, in the courtyard of Belarusian State University.
Mr. Bely was a member of the Union of Artists of Belarus and the Union of Belarusian Writers.
Mr. Bely is expected to be buried in Staryya Darohi on November 17.
Калекцыянер. Вучоны. Стваральнік прыватнага музея. Мастак Анатоль Белы памёр ад ракавай пухліны. Смерць напаткала яго ў Мінску 14 лістапада.
Белы Анатоль Яўхімавіч нарадзіўся 10 снежня 1939 года ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 года выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Член Саюза мастакоў Беларусі (1995). Член Саюза беларускіхпісьменнікаў(1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Член Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Мінск, 2005).
Сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва (каля 3000 адзінак). Арганізатар тэматычных выставак: “Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстанне 1863 года ў Беларусі” (Мінск, 1986, 1990, 1991; Магілёў, 1988, 1991), “Францыск Скарына” (Мінск, Яраслаўль, ЗША, 1985, 1986, 1990, 1991), “Максім Багдановіч” (Мінск, 1996), “Дзеячы беларускага замежжа” (Мінск, 1994, 1996), “Уладары старажытнай Беларусі” (Мінск, 1996), “Любіць Радзіму – шанаваць родную мову” (Мінск, 1990, 1991, 1994, 1996), “Гісторыя Беларусі ў мастацкіх вобразах і партрэтах” (Мінск, ЗША, 1990, 1991, 1996), “Медальернае мастацтва Беларусі” (Мінск, 1984).
Выдаў альманахі “Спадчына “Спадчыны” (1994), “Скрыжалі “Спадчыны” (1996, 1998, 2006, 2007), кніга “Прымалі закон аб мовах” (1995, сумесна з Л.Лычом), плакаты- календары “Радавод полацкіх і вялікіх беларускіх (літоўскіх) князёў” (1995), “Старажытная Беларусь часоў Вітаўта Вялікага” (1996), “Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі” – зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння М.І.Ермаловіча (у сааўт. 2007), 5 каталогаў, даведачную літаратуру, звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю. Тэмы навуковай дзейнасці: “Францыск Скарына – мастак эпохі Адраджэння” і “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў выяўленчым мастацтве”.
На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а 11 снежня 1999 года адкрыў на сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музей выяўленчага мастацтва. Музей мае 4 будынкі, 8 залаў, плошча экспазіцыі каля 500 кв. м., на якой экспануецца каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, гетманаў, палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, культурна-асветніцкіх дзеячоў Беларусі і яе дыяспары, батальныя карціны, краявіды, помнікі дойлідства, гарады і замкі Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар выбітных дзеячоў Бацькаўшчыны.
А.Я. Белы – ініцыятар і арганізатар устаноўкі помнікаў: М.Багдановіча ў Яраслаўлі (1994, аўтар С.Вакар); А.Я.Багдановіча ў г.п. Халопенічы (1998, аўтар У.Лятун); у дворыку Беларускага дзяржаўнага універсітэта Францыска Скарыны (1988, аўтар С.Адашкевіч), Мікола Гусоўскага (1998, аўтар У.Панцялееў), Кірыла Тураўскага (1996, аўтар А.Прохараў), Еўфрасінні Полацкай (1999, аўтар І.Голубеў), “Дыспут: В.Цяпінскі і С.Будны” (2000, аўтар І.Голубеў);у Мінскай праваслаўнай епархіі Кірыла Тураўскага (1995, аўтар Ю.Платонаў); у Полацку Еўфрасінні Полацкай (2000, аўтар І.Голубеў); у горадзе Зельва Гродзенскай вобласці Л.Геніюш (2002, аўтар М.Інькоў); на сядзібе музея ў Старых Дарогах Л.Геніюш (2001, аўтар М.Інькоў), А.Бярозку (2001, аўтар У.Лятун), М.Багдановічу (2001, аўтар С.Вакар), А.Я.Багдановічу (2001, аўтар М.Несцярэўскі); М.Ермаловічу ў гарадах Старыя Дарогі і Маладзечна (2002, аўтар У.Мелехаў).
Ён удзельнік Устаноўчых з’ездаў Беларускага Народнага Фронту, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны. Сумесна з сябрамі клуба “Спадчына” у 1985 годзе выступіў ініцыятарам звароту ў ЦК КПБ, Савет Міністраў БССР і Вярхоўны Савет БССР аб ушанаванні 125-х угодкаў студзеньскага паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Адзін з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія падпісалі ліст ў ЦК КПСС аб стане беларускай мовы і культуры ў Беларусі. Адзін з ініцыятараў пераносу магілы М.Багдановіча ў Мінск. Адзін з актыўных заснавальнікаў таварыства “Бацькаўшчына”. Адзін з заснавальнікаў і Ганаровы сябар рэдкалегіі беларуска-амерыканскага часопіса “Полацак” (1991, Кліўленд, ЗША). Перадаў: Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Францыска Скарыны для музея імя Францыска Скарыны 169 твораў мастацтва (1989); Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 103 творы графікі (1983); гораду Старыя Дарогі – 104 графічных творы, 17 медалёў, помнік Францыска Скарыны (аўтар С.Адашкевіч) – усе ў 1997 годзе.
Узначальвае Камітэт Ушанавання (заснаваны ў 1996), на рахунку якога ганаравана ордэнамі, кубкамі “Спадчыны”, медалямі звыш 250 дзеячоў навукі і культуры Беларусі.
За сваю дзейнасць на ніве нацыянальнага Адраджэння і захавання нацыянальнай спадчыны Камітэтам ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997); ордэнам Кірылы Тураўскага, двумя граматамі Мітапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта; медалём імя Яна Масарыка Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі як падзяку за карыснае супрацоўніцтва ў паглыбленні беларуска-чэшскіх стасункаў (14.11.2007).За ўдзел у мітынгах быў неаднаразова арыштаваны. За свае палітычныя перакананні і дзеянні тройчы быў зволены з працы выкладчыка БДУ.
Напісаў творы: “Вобраз змагара (Да 150-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага”, Мн. 1988; “Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве”, Мн. 1988; “Да пытання аб аўтарстве гравюр Скарыны”, (“Літаратура Беларусі”, вып. 17, с. 31 – 41, Мн. 1989); “Партрэты Скарыны” (“Полымя” № 1, 1990, Мн. с. 189 – 198); “Уладары старажытнай Беларусі” у сааўт. з А.Грыцкевічам (“Скрыжалі “Спадчыны”, № 2, Мн. 1996, с. 19 – 88).
Што можна прачытаць пра Анатоля Белаг: “Францыск Скарына і яго час” энцклапедычны даведнік (арт. Белы Анатоль Яўхімавіч), Мн. 1988, с. 264; “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 2. Мн. 1983 (арт. “Калекцыяніраванне”, с. 625); “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 4, Мн. 1997 (арт. “Календары”, с. 26 – 27); “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” т. 6, кн. 1, Мн. 2001 (арт. “Старадарожскі мастацкі музей”, с. 408; “Спадчына” с. 398); “Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў”, Мн., БДУ, 2001, с. 223, 313 – 314).
Каталог калекцыі прыватнага мастацкага музея А. Я. Белага ў горадзе Старыя Дарогі
Страты-2011
Папоўніў сёлетні сьпіс стратаў і стваральнік аднаго зь першых клюбаў творчай інтэлігенцыі «Спадчына» калекцыянэр Анатоль Белы. Алесь Марачкін пра яго:
Анатоль Белы ля свайго музэю.
«Для мяне, як мастака, гэта фігура такога апантанага чалавека, які зьбіраў творы мастацтва і які арганізаваў у Старых Дарогах унікальны музэй па сваёй накіраванасьці да беларушчыны — там амаль што кожнага мастака ёсьць творы — увойдзе ў гісторыю як зьбіральнік, як арганізатар найперш гэтага музэю ў Старых Дарогах».
Згадаць усе імёны тых, хто не дажыў да сьветлых дзён вольнай радзімы, мы, на жаль, ня маем мажлівасьці. Але яны застануцца ў памяці родных, сяброў, паплечнікаў, калегаў, а іхныя справы назаўжды ўвойдуць у гісторыю і культуру незалежнай Беларусі.